Ласункі Магілёва, навіна для вас!
30 студзеня ў Магілёве па адрасе вуліца Першамайская, 61 адбылося адкрыццё новай фірмовай крамы №32 ААТ «Чырвоны харчовік». Гандлёвы аб’ект размясціўся ў «Цэнтральным універмагу». Чырвоную стужачку перарэзалі старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Чарткоў, дырэктар ЦУМа Вардгес Амбарцумян і кіраўніцтва кандытарскай фабрыкі.
Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі дырэктар ААТ «Чырвоны харчовік», адкрыццё новай крамы — гэта чарговы важны крок у развіцці фірмовай сеткі прадпрыемства.
“Мы вельмі рады, што можам быць бліжэй да нашых пакупнікоў у Магілёве. Гараджан і гасцей абласнога цэнтра чакае вялікі асартымент кандытарскай прадукцыі, у тым ліку яркія і смелыя навінкі, а таксама правераныя часам класічныя прысмакі. У краме працуе ветлая і высокапрафесійная гандлёвая каманда, гатовая дапамагчы пакупнікам вызначыцца з шырокім выбарам», — падкрэсліў Ігар Кісель.










