Аб палітыцы ААТ "Красный пищевик" у дачыненні да апрацоўкі персанальных даных

Мэты апрацоўкі персанальных даных

Катэгорыі суб’ектаў персанальных даных, чые даныя падвяргаюцца апрацоўцы Пералік персанальных даных, якія апрацоўваюцца Прававыя падставы апрацоўкі персанальных даных Тэрмін захоўвання персанальных даных
Заключэнне і выкананне грамадзянска-прававых дагавораў Асобы, упаўнаважаныя на падпісанне дагавора, іншыя асобы, звязаныя з выкананнем дагавора Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы асобы, пасада асобы, якая падпісала дагавор, іншыя даныя ў адпаведнасці з умовамі дагавора (пры неабходнасці) 1. У выпадку заключэння дагавора з фізічнай асобай – апрацоўка на падставе дагавора з суб’ектам персанальных даных (абзац пятнаццаты артыкула 6 Закона)

2. У выпадку заключэння дагавора з юрыдычнай асобай – апрацоўка персанальных даных з’яўляецца неабходнай для выканання абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчымі актамі

(абзац дваццаты артыкула 6 Закона, артыкул 49, пункт 5 артыкула 186 Грамадзянскага кодэкса)

3 гады пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавора, правядзення падатковымі органамі праверкі выканання падатковага заканадаўства. Калі падатковымі органамі праверка выканання падатковага заканадаўства не праводзілася – 10 гадоў пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавора
Разгляд зваротаў, у тым ліку ўнесеных у кнігу заўваг і прапаноў 1. Асобы, якія накіравалі зварот

2. Іншыя асобы, чые персанальныя даныя пазначаны ў звароце

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), сутнасць звароту, іншыя персанальныя даныя, пазначаныя ў звароце Апрацоўка персанальных даных з’яўляецца неабходнай для выканання абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчымі актамі (абзац дваццаты артыкула 6 і абзац шаснаццаты пункта 2 артыкула 8 Закона, пункт 1 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“) 5 гадоў з даты апошняга звароту;

5 гадоў пасля заканчэння вядзення кнігі заўваг і прапаноў

Разгляд рэзюмэ (анкет, аўтабіяграфій, лісткоў па ўліку кадраў, заяў, рэкамендацыйных лістоў і г.д.) суіскальнікаў на вакантныя пасады ў мэтах заключэння працоўнага дагавора Фізічныя асобы, якія накіравалі рэзюмэ Персанальныя даныя ў адпаведнасці з зместам рэзюмэ (анкет, аўтабіяграфій, лісткоў па ўліку кадраў, заяў, рэкамендацыйных лістоў і г.д.) Абзац шаснаццаты артыкула 6 Закона (пры накіраванні (прадастаўленні) рэзюмэ ў пісьмовым выглядзе або ў выглядзе электроннага дакумента) 1 год (у выпадку непрыняцця на працу)

1 месяц (у выпадку прыняцця на працу)

Папярэдні запіс на асабісты прыём Асобы, якія звяртаюцца на асабісты прыём Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), кантактны тэлефон, сутнасць пытання Апрацоўка персанальных даных з’яўляецца неабходнай для выканання абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчымі актамі (абзац дваццаты артыкула 6 Закона, пункт 7 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“) 1 год з дня папярэдняга запісу на асабісты прыём
Афармленне/выдача даверанасцей Асобы, з якімі заключаны грамадзянска-прававыя дагаворы Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), ідэнтыфікацыйны нумар, даныя дакумента, які сведчыць асобу, подпіс Абзац 20 артыкула 6 Закона (згода артыкул 5 Закона), артыкулы 183, 186 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь 3 гады (п. 51, п.63 Пераліку) — на прадстаўленне інтарэсаў, 5 гадоў (п.52, п.64 Пераліку) — на ўчыненне здзелак, пастаянна (п.53, п. 65 Пераліку) на кіраванне арганізацыяй, 3 гады — журналы рэгістрацыі (п. 1078, п.103 Пераліку);

3 гады пасля правядзення падатковымі органамі праверкі выканання падатковага заканадаўства. Калі падатковымі органамі праверка выканання падатковага заканадаўства не праводзілася – 10 гадоў (п. 214 Пераліку)

Прэтэнзійна-іскавая работа Асобы, з якімі заключаны грамадзянска-прававыя дагаворы Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы; адрас месца жыхарства (месца знаходжання); звесткі аб працоўнай дзейнасці (занятасці), подпіс, іншыя даныя, неабходныя для вырашэння спрэчкі Абзацы 16, 20 артыкула 6 Закона, артыкул 10 ГК, Дадатак да ГПК 3 гады (п. 60,61, п. 72,73 Пераліку) – прэтэнзіі;

3 гады пасля вынясення рашэння (п. 57, п. 69 Пераліку) – іскавая работа

Вядзенне бухгалтарскага і падатковага ўліку Асобы, якія знаходзяцца ў грамадзянска-прававых адносінах з Таварыствам (іх работнікі, іншыя прадстаўнікі) Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы, даныя дакумента, які сведчыць асобу, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), звесткі аб працоўнай дзейнасці, звесткі аб маёмасці, подпіс, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, УНП, банкаўскія рэквізіты, звесткі неабходныя для падаткаабкладання, звесткі аб відах дзейнасці (ліцэнзіях), атэстатах і пасведчаннях Абзац 20 артыкула 6 Закона, артыкул 14 Закона ад 12.07.2013 № 57-З «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці», артыкулы 22, 39 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гл. 12 Пераліку
Прымяненне сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку Наведвальнікі Таварыства Выява чалавека Абзац 20 артыкула 6 Закона, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2013 г. № 527 ”Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку“ 30 сутак (абз. 4 п. 20 Палажэння аб прымяненні сістэм бяспекі і сістэм відэаназірання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2012 г. № 1135
Захаванне парадку допуску на тэрыторыю Таварыства працуючых і наведвальнікаў — уваходу (ўезду); выхаду (выезду); уносу, увозу, (вынасу, вывозу) матэрыяльных каштоўнасцей Наведвальнікі Таварыства Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыял, марка і нумар аўтамабіля, подпіс Абзац 8 артыкула 6 Закона
Правядзенне ”прамых тэлефонных ліній“ 1. Асобы, якія звярнуліся на ”прамую тэлефонную лінію“

2. Іншыя асобы, чые персанальныя даныя пазначаны ў ходзе правядзення ”прамой тэлефоннай лініі“

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства і (або) працы (вучобы), кантактны тэлефон (пры неабходнасці), сутнасць звароту, іншыя персанальныя даныя, пазначаныя ў ходзе правядзення ”прамой тэлефоннай лініі“ Апрацоўка персанальных даных з’яўляецца неабходнай для выканання абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчымі актамі (абзац дваццаты артыкула 6 Закона, абзац другі падпункта 1.1 пункта 1 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 ”Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва“) 5 гадоў
Ажыццяўленне работы з каштоўнымі паперамі Акцыянеры Таварыства

Звесткі аб акцыянерах – фізічных асобах з Рэестра ўладальнікаў каштоўных папер:

Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і месцы жыхарства (месцы знаходжання), пашпартныя даныя, віды, катэгорыі і колькасць каштоўных папер, памер долі ў статутным фондзе Таварыства ў разрэзе ўладальнікаў каштоўных папер, плацежныя рэквізіты для выплаты даходаў па каштоўных паперах і грашовых сродкаў пры пагашэнні каштоўных папер

Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 «Аб рынку каштоўных папер», пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 05.09.2016 №80 «Аб прадастаўленні канфідэнцыяльнай інфармацыі на рынку каштоўных папер» Пастаянна
Палітыка апрацоўкі персанальных даных - Zefir.by