1 кастрычніка 2024

Да Дня пажылога чалавека. На фабрыцы ўшаноўвалі ветэранаў працы

Падзяліцца

У восеньскім календары 1 кастрычніка — асаблівая дата. Гэта дзень, калі мы ў чарговы раз выказваем словы падзякі былым работнікам прадпрыемства, якія пайшлі на пенсію. Дзякуем за аддадзеныя працы сілы, за мудрасць і досвед. Менавіта з гэтай мэтай у першы кастрычніцкі дзень Савет ветэранаў ААТ «Чырвоны харчовік» і прафсаюзны камітэт арганізавалі ўрачысты прыём. З прывітальным словам да ветэранаў звярнуўся намеснік дырэктара — галоўны інжынер Дзмітрый Блажэвіч. Ён павіншаваў гасцей з Днём пажылога чалавека і падзякаваў за шматгадовую добрасумленную працу, за адданасць прафесіі. Зміцер Валер’евіч пажадаў захаваць на доўгія гады маладосць душы і бадзёрасць духу.

Для былых працаўнікоў прадпрыемства гэта не толькі свята, але і яшчэ адна магчымасць адпачыць і пагутарыць адзін з адным. Ветэраны працы пасля ўрачыстага прыёму наведалі вытворчыя цэхі, дзе сустрэліся з былымі калегамі (з тымі, каго ў свой час навучалі кандытарскаму майстэрству).
Дарэчы, ветэранам ААТ «Чырвоны харчовік» да Дня пажылога чалавека былі ўручаны грашовыя прэміі і салодкія падарункі.

ПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнер
ПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнер
Да Дня пажылога чалавека. На фабрыцы ўшаноўвалі ветэранаў працы - Zefir.by