Нарматыўныя дакументы

Адправіць зварот у ААТ «Красный пищевик» Вы можаце на электронны адрас priemnaya@zefir.by, альбо запоўніць гатовыя электронныя формы.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ!

Запаўненне гатовых электронных форм рэгламентуецца законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у працы арганізацый альбо пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца. Лісты, якія змяшчаюць камерцыйныя прапановы, не адносяцца да зваротаў і не павінны размяшчацца ў гэтым раздзеле.

Падача зваротаў ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці.

Дакументы

Нарматыўныя дакументы - Zefir.by