13 ліпеня 2026

Чырвоны харчавік узяў удзел у мерапрыемстве «Купалле – 2026. Александрыя збірае сяброў»!

Падзяліцца

Штогадовае рэспубліканскае свята «Купалле. Александрыя збірае сяброў» 11 ліпеня расчыніла дзверы для гасцей і жыхароў Шклоўшчыны. У калейдаскоп купальскіх падзей па традыцыі ўключылася кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік».
У гэтым годзе асноўны лейтматыў свята — Год беларускай жанчыны: усё прысвечана прыгажосці, жаноцкасці, пяшчоце і ў той жа час сіле прыгожых жыхарак «сінявокай».

На выставачным стендзе «Чырвонага харчавіка» — максімальная канцэнтрацыя прыгажосці. Афармленне фотазон, гандлю і дэгустацыйнай стойкі… літаральна ўсё «тане» ў пяшчотных кветах. Салодкаежак частуюць шматлікімі навінкамі прадпрыемства, сярод якіх зефір «Кветачны» са смакамі маку, жасміну, васілька і бузіны. Для аматараў інтэрактыву — бяспройгрышная латарэя.

Мы зноў даказалі, што славімся не толькі ўменнем рабіць смачную і карысную прадукцыю, але і валодаем бездакорным густам і крэатыўнасцю ў прэзентацыі навінак. Інакш ніяк, бо Бабруйск — зефірная сталіца Беларусі.

ПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнер
ПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнерПартнер
Чырвоны харчавік узяў удзел у мерапрыемстве «Купалле – 2026. Александрыя збірае сяброў»! - Zefir.by